У ДУА «Гімназія № 1 імя Ф.М.Сінічкіна г.Слоніма»
пачаўся Тыдзень роднай мовы.
У нашай гімназіі ўрачыста пачаўся Тыдзень роднай мовы. З самай раніцы вучняў і настаўнікаў сустракалі цёплыя ўсмешкі і песні на беларускай мове, якія гучалі ў фоэ і стваралі святочны настрой на ўвесь дзень. Роднае слова напаўняла сцены гімназіі асаблівай цеплынёй і пачуццём прыналежнасці да сваёй культуры. Кожнага вучня і настаўніка чакала шчырае пажаданне на беларускай мове. Гэтыя словы падтрымкі і натхнення сталі сімвалам любові да роднай мовы. А ў якасці святочнага падарунка ўсе атрымалі прыгожыя закладкі ў падручнікі, якія будуць нагадваць пра важнасць захавання і шанавання беларускай мовы.