Экскурсія ў Слонімскую раённую бібліятэку імя Якуба Коласа
Для вучняў 9-х класаў была арганізавана пазнавальная экскурсія ў Слонімскую раённую бібліятэку імя Якуба Коласа. Падчас сустрэчы супрацоўнікі бібліятэкі расказалі дзецям пра жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Вучні даведаліся пра асноўныя этапы яго жыццёвага шляху, літаратурную спадчыну і значэнне творчасці пісьменніка для беларускай культуры. Таксама падчас сустрэчы былі ўзгаданы слонімскія пісьменнікі, якія ўнеслі свой уклад у развіццё літаратуры роднага краю. Экскурсія атрымалася цікавай, пазнавальнай і пакінула ў вучняў шмат яркіх уражанняў.