Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры
У межах Тыдня роднай мовы таксама ў гімназіі прайшла алімпіяда па беларускай мове і літаратуры для вучняў 5-7 класаў. Удзельнікі прадэманстравалі свае веды, кемлівасць і любоў да роднага слова. Заданні былі разнастайныя і патрабавалі не толькі тэарэтычных ведаў, але і творчага мыслення. Дзень прайшоў цікава, насычана і пазнавальна. Тыдзень роднай мовы ў гімназіі пачаўся ярка і ўрачыста, падкрэсліўшы, што беларуская мова - гэта сапраўдны скарб нашага народа.