17 лютага сярод вучняў 8 класаў адбылася інтэлектуальная гульня «Скарбы роднай зямлі». Гэта мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю паглыбіцца ў вывучэнне багатай беларускай спадчыны, праверыць веды і адкрыць для сябе новыя скарбы роднага слова. Удзельнікі падзяліліся на 2 каманды, што ўзмацніла дух спаборніцтва. Кожная каманда па чарзе выбірала рубрыку і кошт балаў. Заданні патрабавалі ведаў аб культурнай спадчыне, гісторыі і прыродных рэсурсах краіны. Гульня дала магчымасць вучням праявіць кемлівасць і крэатыўнасць, абмяняцца цікавай інфармацыяй, паказаць добрае веданне роднай мовы, фальклору і этнаграфіі роднага краю, а таксама адчуць атмасферу ўзаемападтрымкі і таварыскасці, атрымаць станоўчыя эмоцыі. Дзякуй усім удзельнікам за цікавасць да беларускай культуры!