18 лютага ў гімназіі працягваецца тыдзень роднай мовы - свята роднага слова, культуры і духоўнай спадчыны. У гэты дзень адбылося яшчэ адно яркае мерапрыемства сярод вучняў 5-х класаў, якое сабрала самых кемлівых і дапытлівых знаўцаў беларускай мовы. Падчас інтэлектуальнай гульні пяцікласнікі праявілі эрудыцыю, знаходлівасць і шчырую любоў да роднага слова. У кабінеце панавалі азарт, добразычлівая канкурэнцыя і радасць адкрыццяў. Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі высокія балы па прадмеце, пацвердзіўшы, што ведаць і шанаваць родную мову - гэта гонар. Тыдзень роднай мовы працягваецца...