Вучні 6 класаў спаборнічалі ў інтэлектуальнай гульні «Пагуляем у роднае слова». Дзве каманды хлопчыкаў і дзяўчынак змагаліся за званне лепшай. Удзельнікі выбіралі розныя тэматычныя прыпынкі «Самы кемлівы», «Прадоўжы твор», «Этнаграфічны», «Лексічны» і з захапленнем адказвалі на цікавыя пытанні. Гульня выявіла лепшых знаўцаў беларускай мовы і літаратуры - пераможцамі сталі хлопчыкі з невялікай перавагай. Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты на адзнакі па прадмеце. Удзел у гульні - выдатная магчымасць для ўмацавання сяброўскіх адносін і праяўлення любові да роднай мовы!