19 лютага ў гімназіі адбылася яркая і незабыўная шоу-дэгустацыя «Гісторыя Беларусі на смак». Гэта мерапрыемства стала сапраўдным святам беларускай культуры, традыцый і нацыянальнай кухні. Вучні з вялікім натхненнем падрыхтавалі і прадставілі разнастайныя стравы беларускай кухні. Кожны мог паспрабаваць духмяныя дранікі, сытную бабку, апетытныя клёцкі і іншыя смачныя прысмакі. Дзеці з гонарам частавалі ўсіх ахвотных, расказвалі пра гісторыю страў і іх значэнне ў беларускай культуры. У холе другога паверха гучала музыка, што надавала мерапрыемству асаблівую атмасферу цеплыні і еднасці. Паўсюль панавалі ўсмешкі, добразычлівасць і святочны настрой. Кожны ўдзельнік і госць адчуў, што гісторыю можна не толькі вывучаць, але і... смакаваць. Свята пакінула цёплыя ўражанні і яшчэ раз нагадала пра багацце і прыгажосць беларускіх традыцый.