У гімназіі працягваецца рэалізацыя праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё», які аб’ядноўвае ўсіх нас вакол беларускай культуры, традыцый і духоўных каштоўнасцей. Чарговая тэматычная пятніца прайшла пад цёплай і душэўнай назвай «#ДухБеларускіхТрадыцый “Маміны бліночкі для дачушкі і сыночка”». Свята атрымалася па-сапраўднаму сямейным, утульным і смачным. Пад мілагучныя беларускія мелодыі гімназісты з задавальненнем частаваліся румянымі блінцамі і пышнымі аладкамі са смятанкай і духмяным варэннем. У паветры лунаў водар свежай выпечкі, а ў вачах дзяцей свяцілася радасць. Смех, добры настрой і шчырыя ўсмешкі стваралі асаблівую атмасферу свята. Свята атрымалася вельмі вясёлым, цёплым і незабыўным, пакінуўшы ў сэрцах удзельнікаў светлыя і смачныя ўспаміны.