22 мая ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія № 1 імя Ф.М.Сінічкіна г.Слоніма» прайшло свята «Бабулін куфэрак. Беларускі ручнік - повязь часоў» у рамках рэспубліканскага праекта «Кожная раніца - роднае, сваё». Вучні пазнаёміліся з гісторыяй, прызначэннем і таямніцамі беларускага ручніка і арнамента. Бабулін куфэрак быў повен вясёлых народных гульняў, цікавых заданняў, і ўсе яны толькі на роднай беларускай мове.