Яднаемся рамёствамі. Тыдзень традыцыйнай культуры. У рамках тыдня традыцыйнай культуры «Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам» майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўныя праграмы «Ад мінулага да сучаснага» для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера «Умные детки» Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 імя Ф.М.Сінічкіна г.Слоніма». Дзеці пазнаёміліся з прадметамі даўніны, якімі карысталіся калісьці нашы продкі, народнымі рамёствамі, паспрабавалі свае сілы ў размінанні саматканага льнянога палатна, навіванні ніткі на цэўку. Народны майстар Беларусі Алена Міхед прадэманстравала юным наведвальнікам працэс ткацтва на старажытных кроснах. Таксама дзеці з інтарэсам і захапленнем разглядалі творчыя работы сучасных майстроў Слонімшчыны.